Бібліяграфічная база даных "Мовазнаўчая беларусістыка"

Уключае бібліяграфічныя запісы на манаграфіі, аўтарэфераты дысертацый, матэрыялы навуковых мерапрыемстваў (у тым ліку тэзісы дакладаў), энцыклапедыі, слоўнікі, падручнікі і навучальна-метадычныя дапаможнікі для ВНУ і ў дапамогу самаадукацыі, бібліяграфічныя паказальнікі, рэцэнзіі, артыкулы са зборнікаў, з выданняў, якія прадаўжаюцца і перыядычных дакументаў.
Тэматыка:
    Асноўныя тэарэтычныя напрамкі сучаснай мовазнаўчай беларусістыкі (фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, лексікалогія, анамастыка, тэрміналогія, стылістыка, дыялекталогія, кагнітыўная і функцыянальная лінгвістыка і інш.). Таксама адлюстроўваюцца дакументы па пытаннях моўнай палітыкі, па гісторыі і сучасным стане беларускай мовы, аб дзейнасці беларускіх моваведаў і працы навуковых устаноў у галіне беларускага мовазнаўства. Шырока прадстаўлены звесткі аб выданнях, у якіх даследуецца мова беларускіх пісьменнікаў і асобных мастацкіх твораў.

Базавы пошук - Пошук па аўтару, загалоўку або прадметнай рубрыцы
- Дадатковы фільтр па году выдання, мове, віду дакумента
Пашыраны пошук - Выбар вобласці пошуку праз меню
- Да трох розных абласцей пошуку, аб'яднаных
  булеўскімі аператарамі "І (AND)", "АБО (OR)" "І НЕ (NOT)"
- Дадатковы фільтр па году выдання, мове, віду дакумента
Пошук па нумарах/індэксах - Пошук па стандартных нумарах дакумента (ISSN, ISBN і інш.)
- Пошук па ідэнтыфікатары запісу, даце стварэння і абнаўлення дакумента
- Пошук па класіфікацыйных індэксах (УДК, шыфр спецыяльнасці ВАК)
Булеўскі пошук - Да 90 пошукавых індэксаў
- Пошукавы выраз з выкарыстаннем булеўскіх аперацый і дужак
- Кароткае апісанне пошукавых індэксаў
Пошук па слоўніках - Прагляд/пошук слоўніка аўтараў
- Прагляд/пошук слоўніка тэматычных тэрмінаў
- Пераход па спасылцы на звязаныя бібліяграфічныя запісы
БД аўтарытэтных/нарматыўных запісаў - Прагляд/пошук слоўнікаў БД аўтарытэтных/нарматыўных запісаў


Рэтраспектыва: 2004-2015 гг.
Колькасць бібліяграфічных запісаў: 16,4 тыс.
Перыяд абнаўлення: з 2016 г. не абнаўляецца .
Мова каталагізацыі: беларуская.
Мовы бібліяграфіруемых дакументаў: беларуская, руская, украінская, польская, нямецкая і інш.

Распрацоўшчыкі:
Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі (напаўненне і вядзенне базы даных)
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (праграмнае забеспячэнне)



Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси