home page   Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси
[?]
  Базовый | Расширенный | По словарям | Профессиональный | Новые поступления История поисков  Заказы    Регистрация
Показать: [полное описание], [MARC-формат]
копировать MARC-запись

 
   Цітавец, Алена Іосіфаўна (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1956).
Евангелле 1575 года — помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя : з электронным дадаткам / А. І. Цітавец ; [рэдакцыйная калегія: А. І. Груша (галоўны рэдактар) і інш. ; рэдактар бібліяграфічных запісаў І. Л. Мурашова] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 73, [2] с. : факсім. ; 25 см. — : 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM). — Спіс літаратуры: с. 66—72, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — Содержание. — У прадмове распавядаецца пра месца і ролю Евангелля напрастольнага ў жыцці і светапоглядзе веруючага чалавека другой паловы XVI ст., адзначаецца каштоўнасць усебаковага даследавання асобнікаў выдання, якія захаваліся. Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі. Першы з іх прысвечаны постаці друкара Пятра Мсціслаўца, разглядаюцца такія аспекты яго дзейнасці, як пачатак кнігадрукарскай справы, супрацоўніцтва з Іванам Фёдаравым, мастацкія асаблівасці яго выданняў, а таксама напісаныя ім тэксты пасляслоўяў. У другім блоку прадстаўлена інфармацыя па гісторыяграфіі Евангелля напрастольнага 1575 г., згадваюцца асобнікі выдання, якія выяўлены на сённяшні дзень у розных краінах свету, указваецца месца захоўвання асобнікаў у межах Беларусі, пасля чаго ўвазе чытачоў прапануецца поўнае навуковае апісанне двух асобнікаў Евангелля з акадэмічнай бібліятэкі Беларусі. Выданне суправаджаецца ілюстрацыйным матэрыялам, у якім дэманструюцца выявы пераплёту і асобных аркушаў разгледжаных асобнікаў з гравюрамі, ініцыяламі і застаўкамі, уладальніцкім штампам С. Ф. Севасцьянава. Акрамя прыкладаў мастацкага аздаблення выдання, у ілюстрацыйным матэрыяле прадстаўлены аркушы з тэкстам пасляслоўя, напісанага Пятром Мсціслаўцам, а таксама старонкі з фундаментальнай працы В. С. Сопікава “Опыт российской библиографии…” (1821), дзе гэты ж самы тэкст падаецца ў адаптацыі паводле арфаграфіі XIX ст. У дапаможны апарат уваходзяць спісы ілюстрацый і літаратуры, а таксама слоўнік тэрмінаў. У дадатку, які змешчаны на кампакт-дыску, можна азнаёміцца з лічбавымі копіямі асобнікаў Евангелля 1575 г. з фонду ЦНБ НАН Беларусі. Выданне адрасавана філолагам, гісторыкам, кнігазнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца культурнай спадчынай Беларусі. — 150 экз. — ISBN 978-985-08-2157-7 (у пераплёце). — ISBN 978-985-08-2170-6 (асобнае выданне). — ISBN 978-985-08-2171-3 (CD)
 

УДК: 094(=163.1)"1575":27-23
УДК: 655.11(476)(092)Мсцiславец